2 кастрычніка 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Анатолія Фёдаравіча Казака (1955), вакаліста, фалькларыста, стваральніка і мастацкага кіраўніка вакальнага ансамбля «Крэсіва»
Анатолій Фёдаравіч Казак нарадзіўся 2 кастрычніка 1955 г. у вёсцы Рыбна Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння васьмігадовай Кіселявецкай школы ў 1971 г. паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча на аддзяленне «культасветработа». Пасля заканчэння вучылішча непрацяглы час працаваў у в. Высокая Ліпа Нясвіжскага раёна, затым быў прызваны ў Савецкую армію.
21 мая 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Мартыненкі (1939), дзеяча культуры, музыканта, дырыжора
Аляксандр Аляксандравіч Мартыненка нарадзіўся 21 мая 1939 г. у Мінску. З дзяцінства захапляўся музыкай, у музычнай школе не вучыўся, але актыўна займаўся ў мастацкай самадзейнасці. У 10-м класе быў адным з арганізатараў вучнёўскага аркестра і абраны яго кіраўніком. Пасля школы паступаў у лётнае вучылішча, але няўдала, пайшоў працаваць. Праз год паступіў у Мінскае музычнае вучылішча.
6 жніўня 2016 г. – 30 гадоў з часу стварэння Брэсцкай абласной філармоніі (1986)
Брэсцкая абласная філармонія заснавана 6 жніўня 1986 года на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай філармоніі па Брэсцкай вобласці. Асноўнымі задачамі філармоніі з’яўляюцца: прапаганда лепшых дасягненняў беларускай і сусветнай музычнай культуры, накіраваная на павышэнне маральнага і культурнага ўзроўню слухачоў, на эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Стварэнне высокамастацкіх канцэртных праграм, правядзенне фестываляў, конкурсаў, спецыяльных мерапрыемстваў, арганізацыя артыстычнага абмену з канцэртнымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і замежнымі фірмамі.